BE RU EN

Шакіра трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса

  • 22.04.2015, 14:46

Калумбійская спявачка апублікавала фота сертыфікату на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы.

Шакіра, адна з самых паспяховых артыстак апошніх гадоў, падзялілася з прыхільнікамі здымкам сертыфікату Кнігі рэкордаў Гінэса, піша korrespondent.net.

ФОТА: FACEBOOK Шакіры

"Толькі што атрымала свой трэці сертыфікат ад Кнігі рэкордаў Гінэса! Лагічна, што я наважыла прылегчы і адпачыць разам з імі на канапе", - напісала спявачка.

Шакіра стала першым чалавекам у свеце паводле колькасці "лайкаў" у Facebook, якія дасягнулі 100 мільёнаў.

Свой першы рэкорд артыстка ўстанавіла яшчэ ў 2005 годзе, калі яе альбом "Fijación Oral" стаў самым прадаваным у ЗША. Другі рэкорд належыць песні "La Tortura" - самаму папулярнаму гішпанскаму сінглу ўсіх часоў.

Апошнія навіны