BE RU EN

Пад Маладзечна перакуліўся бензавоз з дызпалівам

  • 22.04.2015, 9:05

З цыстэрны вылілася 100 літраў паліва, выратавальнікам давялося ў тэрміновым парадку рабіць захады для папярэджання ўзгарання гаручай сумесі.

Пра гэта паведамляе Менскае абласное ўпраўленне МНС.

Інфармацыя аб дарожна-транспартным здарэнні з удзелам бензавоза «Мэрсэдэс-Бенц» ЗТАА «ЛУКОЙЛ Беларусь» паступіла 21 красавіка а 10.19.

- Кіроўца бензавоза, які перавозіў 20 тыс. літраў дызельнага паліва, не справіўся з кіраваннем, - праінфармавалі ратавальнікі. - Аўтамабіль перакуліўся каля горада Маладзечна.

У выніку ДТЗ быў часткова абмежаваны рух на палосах дарогі. Работнікамі МНС праводзіліся працы ў прадухіленні ўцечкі і ўзгарання ГЗМ, а таксама ў пастаноўцы аўтамабіля ў транспартнае становішча.

Апошнія навіны