BE RU EN

Туркменістан і Беларусь: вайна з «талеркамі»

  • 21.04.2015, 19:32

Улады Ашхабада дэмантуюць спадарожнікавыя антэны, якія нібыта псуюць выгляд туркменскай сталіцы.

Дэмантаж тэлевізійных «талерак» ужо праводзіцца ў некаторых мікрараёнах горада. Замест дэмантаванага абсталявання іх уладальнікам прапануюць прылучэнне да кабельнай тэлевізіі з рэгламентаваны наборам праграм, перадае «Радыё Свабода».

Туркменістан - не адзіная краіна, улады якой змагаюцца са спадарожнікавым вяшчаннем. У Беларусі яшчэ ў 2013 годзе было прынятая пастанова, згодна з якой людзям было забаронена самім усталёўваць антэны ў шматкватэрных дамах.

Улады прапануюць альтэрнатыву: кабельную тэлевізію, дзе прэзэнтуюцца збольшага забаўляльныя тэлеканалы.

Апошнія навіны