BE RU EN

Самалёт прэзідэнта Сэрбіі ледзь не разбіўся праз разлітую каву

  • 21.04.2015, 18:32

Другі пілот самалёта прэзідэнта Сэрбіі Таміслава Нікаліча ледзь не разбіў лайнер падчас палёту.

Да аварыйнай сітуацыі прычынілася выпадковая неасцярожнасць, паведамляе ТСН.

Падчас палёту лётчык праліў каву на прыборную дошку менавіта ў той момант, калі лайнер патрапіў у зону турбулентнасці. Мужчына стаў выціраць абсталяванне сурвэткай і выпадкова закрануў адзін з перамыкальнікаў, пасля чаго прэзідэнцкі самалёт пачаў хутка губляць вышыню. Камандзір экіпажа здолеў аднавіць кіраванне і здзейсніць пасадку ў Белградзе.

Інцыдэнт адбыўся яшчэ 17 красавіка, калі Таміслаў Нікаліч накіроўваўся з візітам у Ватыкан. Спачатку паведамлялася, што самалёт развярнуўся над Адрыятычным морам і вярнуўся ў Бялград праз адмову аднаго з трох рухавікоў.

Пракаментаваў аварыйную сітуацыю і дарадца кіраўніка Сэрбіі Станіслаў Пак. Ён паведаміў, што самалёт каменем падаў уніз. "Мы будзем адзначаць гэты дзень як другі дзень нараджэння", - сказаў ён.

Другога пілота, які выпадкова зладзіў аварыйную сітуацыю, адхілілі ад працы.

Апошнія навіны