BE RU EN

Мухамеда Мурсі прысудзілі да 20 гадоў турмы

  • 21.04.2015, 12:23

Суд Егіпта прысудзіў былога прэзідэнта краіны Махамеда Мурсі і 12 лідараў руху «Браты-мусульмане» да турэмнага зняволення.

Пра гэта паведамляе Reuters, піша Lenta.ru.

Ні ў Махамеда Мурсі, ні ў ягоных найбліжэйшых паплечнікаў, асуджаных на 20 гадоў турмы, няма права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне.

Былога кіраўніка дзяржавы і лідараў яго руху «Браты-мусульмане» вінавацяць у падбухторванні да забойства шасці дэманстрантаў падчас акцыі каля рэзідэнцыі прэзідэнта ў снежні 2012 года.

Пастанова суда можа быць абскарджаная.

Махамеда Мурсі, які карыстаўся падтрымкай ісламісцкай групоўкі «Браты-мусульмане», зрынулі з пасады кіраўніка дзяржавы ў выніку вайсковага перавароту 3 ліпеня 2013 г. Цяпер ён знаходзіцца пад вартай. Мурсі, акрамя падбухторвання да забойства дэманстрантаў, абвінавачваюць у шпіянажы і супрацоўніцтве з тэрарыстамі.

Апошнія навіны