BE RU EN

Шашу Менск-Масква перакрыюць

  • 21.04.2015, 11:18

Рух па Менскай шашы ў Маскоўскай вобласці ў раёне 55-га км будзе часова перакрыты ўначы 22 і 23 красавіка.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення прэс-службы і інфармацыі Мінабароны Расеі. Рух будзе часова абмежаваны праз будаўніцтва дадатковай транспартнай развязкі да парку культуры і адпачынку Узброеных сіл «Патрыёт», паведамляе РБК.

«З 03:00 да 05:00 для ўстаноўкі пралётаў аўтамабільнага моста, які дазволіць весці бесперашкодную дастаўку наведвальнікаў і ўдзельнікаў Міжнароднага вайскова-тэхнічнага форуму «Армія-2015» на аб'екты парку «Патрыёт», - удакладнілі ў вайсковай установе.

Маршрут аб'езду будзе арганізаваны па Мажайскай шашы.

Апошнія навіны