BE RU EN

Японскі цягнік устанавіў сусветны рэкорд хуткасці

  • 21.04.2015, 10:34

Японскі цягнік на магнітнай падушцы змог устанавіць сусветны рэкорд хуткасці, разагнаўшыся да 603 кіламетраў у гадзіну падчас тэставых выпрабаванняў.

Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ, піша BBC.

Рэкорд усталяваны на эксперыментальным участку шляхоў у прэфектуры Яманасі каля гары Фуджы.

У наступныя тыдні японскія ўлады маюць намер запусціць хуткасны перагон паміж Токіё і горадам Нагоя. Як чакаецца, цягнік будзе пераадольваць адлегласць 208 кіламетраў усяго за 40 хвілін.

Папярэдні хуткасны рэкорд для цягнікоў быў устаноўлены ў Японіі 16 красавіка: тады хуткасць склала 590 кіламетраў у гадзіну.

Апошнія навіны