BE RU EN

Пракуратура Аргентыны зняла абвінавачанні з прэзідэнта

  • 21.04.2015, 10:16

Пракуратура Аргентыны зняла абвінавачанні з прэзідэнта краіны Крысціны Фернандэс дэ Кіршнэр.

Са слоў федэральнага пракурора Хаўера Дэ Лукі, прадстаўленых довадаў недастаткова і ў дзеяннях кіраўніка дзяржавы няма складу злачынства, паведамляе BBC.

У студзені пракурор Альберта Нісман, які расследаваў справу аб выбуху габрэйскага культурнага цэнтра ў Буэнас-Айрэсе ў 1994 годзе, абвінаваціў Крысціну дэ Кіршнэр і кіраўніка МЗС Эктара Тымермана ў змове з мэтай «забяспечыць беспакаранасць» іранцаў, якіх Аргенціна абвінавачвае ў датычнасці да выбуху ў Буэнас- Айрэсе. Тады ў выніку выбуху загінулі 85 чалавек, 300 пацярпелі.

Праз некаторы час Нісмана знайшлі мёртвым у сваёй кватэры. Следства дагэтуль пэўна не ўстанавіла, ці з'яўлялася гэта забойствам ці самагубствам. У сярэдзіне красавіка ў доме маці Альберта Нісмана выявілі агнястрэльную зброю, аднак следства не паведамляла, ці з'яўляецца яна довадам у справе.

Апошнія навіны