BE RU EN

У краінах Балтыі пачынаюцца вучэнні знішчальнікаў NATO

  • 21.04.2015, 9:04

У аўторак краіны Балтыі пачынаюць двухдзённыя вучэнні знішчальнікаў NATO.

Пра гэта паведамляе Delfi.lt.

У вучэннях бяруць удзел самалёты такіх краін, як ЗША, Бельгія, Гішпанія, Італія, Польшча, Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя і Нямеччына.

Хаўруснікі адпрацуюць аперацыі дазапраўкі самалёта ў паветры, перахопу самалёта, адбіцця нападаў. Акрамя таго, будзе праведзеная аперацыя выратавання.

У мінабароны Літвы кажуць, што гэтымі вучэннямі NATO «дэманструе салідарнасць хаўруснікаў і запэўнівае краіны Балтыі ў бяспецы».

Як паведамлялася, гэта будуць ужо дваццатыя такія вучэнні, аднак сёлета яны найбольш маштабныя.

Апошнія навіны