BE RU EN

Іарданскі брамнік забіў самы эфектны аўтагол у гісторыі

  • 21.04.2015, 9:01

Кур'ёзны гол адбыўся на 54-й хвіліне сустрэчы.

Галкіпер іарданскага футбольнага клуба "Аль-Файзалі" Махамед Шатнаві ў хатняй гульні нацыянальнага чэмпіянату супраць "Аль-Віхдат" забіў эфектны аўтагол ударам праз сябе.

Кур'ёз адбыўся на 54-й хвіліне сустрэчы. Пры ліку 1:0 на карысць гасцей брамнік адбіў удар небяспечны ўдар, але замест таго, каб забраць мяч у рукі, чамусьці наважыў адбіць мяч нагой.

У выніку галкіпер адправіў скураную сферу прама ў сетку сваёй брамы, піша obozrevatel.com.

У выніку каманда Шатнаві саступіла з лікам 0:3. Абодва клуба прадстаўляюць сталіцу Іарданіі Аман, таму сустрэча каманд мае статус дэрбі.

Апошнія навіны