Кліп з Джэйсанам Стэтхэмам, які танчыць, стаў інтэрнэт-гітом
- 20.04.2015, 19:47
Стары кліп пачатку 90-х гадоў на песню Comin'On некалі папулярнага гурта The Shamen здабыў другое дыханне.
І ўсё дзякуючы таму, што ў ім зняўся зорка баевікоў Джэйсан Стэтхэм. На ягоным твары няма цяперашняй суровай сур'ёзнасці, хіба што паголены чэрап той жа - Стэтхэм, блішчасты ад алею, проста танчыць пад немудрагелістую музыку ў леапардавых плаўках, піша delfi.lv.
Кліп быў апублікаваны на YouTube даволі даўно, аднак толькі зараз здабыў вірусны характар.