BE RU EN

ПАРЕ пастанавіла не вяртаць РФ права голасу

  • 20.04.2015, 12:06

Бюро Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы рэкамендавала перанесці абмеркаванне вяртання голасу расейскай дэлегацыі на чэрвень.

Гэтую пастанову агучыла дакладчыца аб Расеі Тэадора Бакаяніс, паведамляе УНІАН.

"Паміж нашымі старанамі нічога не адбываецца", - сказала Бакаяніс.

Гэтую ж інфармацыю паведамляе адвакат украінкі Надзеі Саўчанка Мікалай Полазаў у Twitter.

"Цяпер у ПАРЕ абмеркаванне вяртання голасу расейскай дэлегацыі пастанавілі перанесці на чэрвень", - напісаў Полазаў.

У студзені гэтага года рэзалюцыяй ПАРЕ дэлегацыя Расеі была пазбаўленая права голасу, а яе сябры - права працаваць у кіроўных органах асамблеі і прызначацца дакладчыкамі. Санкцыі на прадстаўнікоў Дзярждумы былі накладзеныя праз далейшую незаконную анэксію ўкраінскага Крыму. А таксама, як гаворыцца ў рэзалюцыі, праз агрэсію РФ на Усходзе Украіны, сярод іншага, "пастаўкі зброі сепаратыстам і вядзення таемных ваенных дзеянняў з удзелам расейскіх вайскоўцаў, што з'яўляецца грубым парушэннем статута РЕ і Менскага пратаколу, стараной якога з'яўляецца Расея".

У адказ на гэта дэлегацыя РФ пакінула ПАРСЕ, а яе кіраўнік Аляксей Пушкоў заявіў, што да канца года расейскія дэпутаты ў Страсбург не будуць прыязджаць.

Апошнія навіны