BE RU EN

Зацьменне Месяца ў красавіку стане самым кароткім за стагоддзе

  • 2.04.2015, 21:42

4 красавіка 2015 адбудзецца поўнае месячнае зацьменне працягласцю 4 хвіліны 43 секунды.

Поўнае зацьменне Месяца адбудзецца 4 красавіка гэтага года і стане рэкордна кароткай нябеснай з'явай за апошнія сто гадоў, паведамляе korrespondent.net са спасылкай на NASA.

Зацьменне пачнецца а 06:16 паводле часу Усходняга ўзбярэжжа ЗША, UTC-5 (а 13:16 паводле Кіева) і будзе доўжыцца 4 хвіліны і 43 секунды.

Месяц на гэты прамежак часу набудзе цёмна-чырвонае адценне з прычыны рассейвання прамянёў па датычнай ў дачыненні да Зямлі. Атмасфера нашай планеты, як адзначаюць экспэрты, найбольш празрыстая і ўспрымальная менавіта для чырвонага святла.

Апошнія навіны