BE RU EN

Галоўны трэнер ХК «Нёман» сышоў у адстаўку

  • 2.04.2015, 21:01

Галоўны трэнер хакейнага «Нёмана» Васіль Спірыдонаў пакінуў клуб.

Старшыня ўправы клуба Анатоль Варывончык паведаміў, што галоўны трэнер Васіль Спірыдонаў сышоў з «Нёмана» з сямейных прычын. Афіцыйную інфармацыю апублікуюць на сайце клуба цягам дня, піша «Вячэрні Гродна».

Расейскі спецыяліст прыйшоў у «Нёман» у верасні 2014 пасля невыразнага старту каманды ў рэгулярным чэмпіянаце. За сем месяцаў працы ў клубе «Нёман» выйшаў у суперфінал Кантынентальнага кубка і здабыў трафей. У чэмпіянаце краіны «чырвона-чорныя» не выйшлі ў фінал, саступіўшы ў паўфінальнай серыі «Шахцёру».

Апошнія навіны