BE RU EN

На МКАД сутыкнуліся 10 аўтамабіляў

  • 2.04.2015, 19:57

Сёння зранку недалёка ад перасячэння сталічнай колавай дарогі з вуліцай Казінца быў моцна абцяжараны рух у абодвух кірунках.

Прычынай таму стала серыя ДТЗ як на вонкавым боку МКАД, так і на ўнутраным. Таму праблемы з рухам паўсталі ў абодвух кірунках. Агулам ва ўсіх аварыях пашкоджанні атрымалі дзесяць самаходаў.

«На вонкавым коле ўтварыўся «паравоз» з шасці аўтамабіляў, - паведаміў Onliner.by выканаўца абавязкаў старшага інспектара ў агітацыі і прапагандзе ДАІ Кастрычніцкага раёна Сяргей Маслаў. - На ўнутраным коле адначасна сутыкнуліся яшчэ чатыры аўтамабілі. Яшчэ вядзецца разбор, высвятляецца, дзеянні якога кіроўцы сталі прычынай серыі ДТЗ. Адназначна можна сказаць, што вінаватых будзе некалькі».

Апошнія навіны