BE RU EN

На месцы сустрэчы міністраў абароны Польшчы і Галандыі знайшлі прыладу для праслухоўвання

  • 2.04.2015, 19:16

Варшавские рестораныВаршаўскія рэстараны сталі небяспечным месцам для сустрэч палітыкаў. стали опасным местом для встреч политиков.

Ахвярамі праслухоўвання ледзь не сталі віцэ-прэм'ер і міністр абароны Польшчы Томаш Семоняк і ягоная калега з Галандыі Жанін Хеніс-Плясшэрт, якая знаходзіцца з візітам у польскай сталіцы, паведамляе тэлеканал TVN 24.

Для іх перамоў быў забраняваны столік у варшаўскім рэстаране "Ружана". Перад сустрэчай залу праверылі спецыялісты Службы вайсковай контрвыведкі і выявілі мініяцюрную прыладу для праслухвання. Мяркуючы з ўсяго, яна была ўстаноўленая ў vip-зале рэстарана не для Томаша Семоняка і ягонай галандскай госці.

"Сумняваюся, што справа была ў праслухоўванні размовы міністраў. Хутчэй за ўсё, прылада была там ужо даўно. Ва ўсякім выпадку, абед быў ужо пасля канфідэнцыйных перамоў з вока на вока, а яны праходзілі ў спецыяльна прызначаных для гэтага памяшканнях у будынку абароннага ведамства", - паведамілі ў Мінабароны Польшчы.

Апошнія навіны