BE RU EN

Пранкер Ваван прапанаваў Парэчанкаву пасаду міністра культуры «ДНР»

  • 2.04.2015, 18:48

Пранкер Ваван-222 разыграў расейскага актора Міхаіла Парэчанкава, прапанаваўшы яму пасаду міністра культуры «ДНР».

Пранкер Ваван-222 1 красавіка ў эфіры радыёстанцыі «Камерсант FM» разыграў расейскага актора Міхаіла Парэчанкава. Ён прадставіўся старшынём прэзідыума вярхоўнага савета самаабвешчанай ДНР Дзянісам Пушыліным і звярнуўся да артыста з сур'ёзнай прапановай, паведамляе korrespondent.net.

Ваван распавёў, што яны з Аляксандрам Захарчанкам разглядаюць ягоную кандыдатуру на пасаду міністра культуры «ДНР». Гэта паведамленне выклікала ў актора шал эмоцый, ён не чакаў і адкрыта прызнаўся, што можа не справіцца з абавязкамі.

http://www.kommersant.ru/media/00034410.swf

Пранкер растлумачыў Парэчанкаву, што неабходна будзе дапамагчы ўніверсітэту ў зборы характэрных для рэгіёну фальклорных матэрыялаў, і зрабіў акцэнт на тым, што адной з першарадных задач з'яўляецца патрыятычнае выхаванне моладзі.

Парэчанкаў падзякаваў за гонар і сказаў што яму неабходна падумаць, але прапанаваў сустрэцца і абмеркаваць дэталі. Актор так і не зразумеў, што яго разыгралі.

Апошнія навіны