BE RU EN

БЧ разлічвае, што цягнік Менск - Варшава будзе курсаваць да снежня

  • 2.04.2015, 17:30

Беларуская чыгунка разлічвае, што рух цягніка з Менска ў Варшаву прадоўжыцца да снежня гэтага года.

Пра гэта паведаміў першы намеснік начальніка пасажырскай службы БЧ Андрэй Кашко, каментуючы інфармацыю ў СМІ аб магчымым зняцці цягніка Менск-Варшава-Менск у траўні 2015 года, піша БелТА.

"Мы накіравалі польскім калегам ліст са сваёй прапановай. Чакаем станоўчага развязання гэтага пытання", - распавёў Андрэй Кашко.

У лютым на брыфінгу першы намеснік начальніка пасажырскай службы адзначаў, што беларускія і польскія чыгуначнікі працуюць над павышэннем прывабнасці цягніка Менск-Варшава беларускага фармавання. Бакі дамовіліся да траўня не ўжываць у дачыненні да праекта ніякіх кардынальных захадаў.

Андрэй Кашко выказаў здагадку, што бакі будуць праводзіць такія ж маркетынгавыя крокі, якія ўжо рэалізаваныя сумесна з РЧ у выглядзе скідак і акцый. Гэта дазволіць зрабіць праект кірунку Менск-Варшава больш даступным.

Апошнія навіны