BE RU EN

Парашэнка: Тэрарысты плануюць падарваць Украіну знутры

  • 2.04.2015, 17:04

Тэрарысты плануюць падарваць Украіну знутры, дэстабілізуючы сітуацыю ў рэгіёнах Украіны.

Пра гэта прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў падчас візіту ў Тэрнопальскую вобласць у чацвер, паведамляе УНН са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што для дэстабілізацыі часта выкарыстоўваюцца мірныя грамадзяне.

"Не змаглі ўзяць нас наступам, зламалі зубы аб украінскіх воінаў, таму плануюць падарваць Украіну знутры. І часта, на жаль, здараецца так, што ў звычайнай на першы погляд і справядлівай акцыі пратэсту з'яўляюцца замежныя найміты, якія спрабуюць накіраваць яе ў іншае рэчышча", - канстатаваў Парашэнка.

Прэзідэнт паведаміў, што напярэдадні ў Адэсе былі затрыманыя сябры камуністычнай партыі, якія ўчынілі 10 тэрарыстычных нападаў - "падрывалі офісы еўрамайданаўцаў, пункты збору дапамогі для АТА".

Фота: AP

Апошнія навіны