BE RU EN

Умовы атрымання грамадзянства Беларусі зробяць больш жорсткімі

  • 2.04.2015, 14:07

«Палата прадстаўнікоў» сёння ў першым чытанні прыняла папраўкі ў закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь».

Яны робяць больш жорсткімі ўмовы атрымання грамадзянства нашай краіны.

«Удакладняецца цэнз аселасці. Трэба будзе пражыць бесперапынна сем гадоў непасрэдна перад падачай заявы на грамадзянства Беларусі», - паведаміў сёння ў «парламенце» кіраўнік МУС Ігар Шуневіч, прэзентуючы папраўкі.

Ён прызнаў, што гэтая папраўка ўносіцца з павелічэннем плыні перасяленцаў з Украіны.

Апошнія навіны