BE RU EN

Мілінкевіч не будзе ўдзельнічаць у «выбарах»

  • 2.04.2015, 12:50

Рух «За Свабоду» не стане вылучаць свайго кандыдата і падтрымліваць іншых у прэзідэнцкай кампаніі 2015 года.

Адпаведную заяву рада арганізацыі распаўсюдзіла 2 красавіка.

«Мяркуем, што паход на выбары асобнымі калонамі дэзарыентуе прыхільнікаў пераменаў і паглыбіць апатыю ў грамадстве. Імітацыя ўдзелу ў выбарчым палітычным працэсе з загадзя прадказальным фіналам можа адштурхнуць людзей ад дэмакратычных сіл», - заяўляе кіраўніцтва руху.

Наважыўшы «ўстрымацца ад вылучэння свайго кандыдата і падтрымкі іншых кандыдатаў у прэзідэнцкай кампаніі 2015 года», рух «За Свабоду» «сканцэнтруецца на распрацоўцы прапаноў эканамічных рэформаў у рамках «Народнай праграмы», ініцыятыве для мірных пераменаў «Народны рэферэндум», а таксама на кампаніях у назіранні за ходам выбараў і за вызваленнем палітычных зняволеных».

Апошнія навіны