BE RU EN

Рабаўнікі спрабавалі трапіць у Чырвоны касцёл

  • 2.04.2015, 12:40

Спроба рабавання касцёла Св. Сымона і Алены адбылася ў ноч на 1 красавіка.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе ГУУС Менгарвыканкама.

Зламыснікі ўварваліся ў памяшканне, напалі на 63-гадовую жанчыну-вартаўніка, патрабавалі грошы. На шчасце, падчас спробы рабаўнікоў выявіць сэйф, жанчыне ўдалося вырвацца і паклікаць на дапамогу святароў, што знаходзіліся на 3-м паверсе будынка, якія выклікалі «хуткую» і міліцыю.

Рабаўнікі ўцяклі, аднак былі затрыманыя па гарачых слядах.

Імі былі беспрацоўныя раней судзімыя мянчук 1990 г.н. і жыхар Капыльскага раёна 1991 г.н.

Распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.207 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (разбой, учынены групай асоб, з ужываннем гвалту, небяспечнага для жыцця), паведамляе прэс-служба Менгарвыканкама.

Апошнія навіны