BE RU EN

Лявон Вольскі выступіў у краме «Логвінаў»

  • 2.04.2015, 12:17

1 красавіка ў менскай кнігарні «Логвінаў» адбылася творчая сустрэча «Вечар дурнога дня» з музыкам і мастаком Лявонам Вольскім.

Невялікая заля не здолела змясціць усіх, хто прыйшоў. Лявон Вольскі праспяваў, адказаў на пытанні гледачоў і правёў аўтограф-сесію, паведамляе БелаПАН.

Адбылася таксама прэзентацыя «радасных» паштовак «Свята, якое заўсёды з табой», раней выдадзеных музыкам.

Апошнія навіны