BE RU EN

Brent таргуецца на ўзроўні $56,5 за барэль

  • 2.04.2015, 11:14

Статыстыка з ЗША і прамежкавыя вынікі перамоваў у іранскай ядзернай праблеме фармуюць цяперашні сусветны кошт нафты.

У сераду кошт на гатунак Brent падняўся вышэй за ўзровень 57 даляраў за барэль пасля звестках аб запасах нафты ў ЗША. Як паведаміла Мінэнэрга ЗША, за мінулы тыдзень запасы выраслі на 4,8 мільёна барэляў да 471,4 млн барэляў.

У той жа час установа ўпершыню са студзеня паведаміла аб зніжэнні здабычы на 36 тыс. барэляў нафты да 9,386 млн барэляў у дзень, паведамляе Reuters.

Кошт нафты вырас у сераду на фоне працягу перамоваў аб Ірану, піша АФН.

На 10:18 чацвярга нафта гатунку Brent трохі патаннела і таргуецца $56,79 за барэль, WTI - $49,73 за барэль.

Апошнія навіны