BE RU EN

Гомельскі суд канфіскаваў Rolls Royce Phantom у маскоўскай фірмы

  • 2.04.2015, 9:52

Эканамічны суд Гомельскай вобласці канфіскаваў аўтамабіль Rolls Royce Phantom коштам 3 мільярды рублёў.

Аўтамабіль належаў маскоўскай фірме «К». Акрамя таго, фірма павінна заплаціць штраф 5,4 мільёна рублёў за парушэнне - транспартавання без суправаджальных дакументаў, піша БелаПАН.

Аўтамабіль быў затрыманы 19 лютага на мытным пункце «Новая Гута» Гомельскай вобласці. Грузавы аўтамабіль DAF з паўпрычэпам KRONE пад кіраваннем грамадзяніна Расеі ехаў на выезд з Беларусі. У паўпрычэпе знаходзіўся Rolls Royce: паводле дамовы перавозкі яго везлі з Масквы ў Стамбул. Аднак у кіроўцы не было пры сабе таваратранспартных дакументаў для міжнароднай перавозкі грузаў. Rolls Royce Phantom у гэтым выпадку быў таварам, а не асабістай маёмасцю.

Гэта і стала падставай для канфіскацыі аўтамабіля на карысць беларускай дзяржавы.

Аўтамабіль належаў грамадзяніну Расеі, якія адпачывалі ў Турцыі. Гаспадар проста прасіў даставіць яму туды асабістае аўто.

Апошнія навіны