BE RU EN

У адміністрацыі прэзідэнта Украіны будуць праводзіць экскурсіі

  • 19.04.2015, 16:39

Адміністрацыя прэзідэнта Украіны пачне праводзіць экскурсіі па будынку з наступнай суботы, 25 красавіка.

Пра гэта сёння заявіў кіраўнік Адміністрацыі Барыс Ложкін падчас прэзентацыі арт-праекту Second Floor Art Center у будынку адміністрацыі, паведамляе lb.ua.

"З наступнай суботы пачнуцца экскурсіі па калідорах Адміністрацыі. Акрамя галерэі, наведвальнікаў запросяць у "Дом з хімерамі" і "Дом удавы, якая плача", - сказаў ён.

Будынак на вуліцы Банкавая, 11 у Кіеве, дзе размешчаны офіс прэзідэнта, з'яўляецца помнікам архітэктуры. Ён быў пабудаваны ў 1936-1939 гадах паводле праекту харкаўскага архітэктара Сяргея Грыгор'ева для штаба Кіеўскага асобай вайсковай акругі.

Апошнія навіны