BE RU EN

Украінскаму баксёру, які перамог расейца, хочуць забараніць уезд у Крым

  • 19.04.2015, 16:07

У "Справядлівай Расеі" прапанавалі забараніць Аляксандру Вусіку ўезд у Крым.

Кіраўнік крымскага аддзялення партыі "Справядлівая Расея" Аляксандр Юр'еў прапанаваў забараніць уезд у Крым украінскаму баксёру, ураджэнцу Сімферопаля Аляксандру Вусіку.

"Пасля ўчорашняй перамогі Вусік вяртаецца ў Сімферопаль. Гэты баламут усюды заяўляе, што Крым украінскі, і ён дапаможа яго Ўкраіне вярнуць... Можа, час забараніць яму ўезд у РФ? Ёсць закон, добры ён ці дрэнны, яго трэба выконваць. Калі Вусік ужо грамадзянін РФ, хай адкажа паводле закону. Калі не, няхай сядзіць у Кіеве", – заявіў Аляксандр Юр'еў, у "Фейсбуке".

18 красавіка Аляксандр Вусік абараніў тытул інтэркантынентальнага чэмпіёна паводле версіі WBO, перамогшы тэхнічным накаўтам расейца Андрэя Князева.

Апошнія навіны