BE RU EN

Аркадзій Бабчанка: Расея будзе чапляцца за Крым да астачы

  • 19.04.2015, 15:30

Расея можа адмовіцца ад падтрымкі баевікоў так званых ДНР і ЛНР, але анэксаваны Крым яна паспрабуе не аддаваць да канца.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю "Апострафу" выказаў расейскі вайсковы журналіст Аркадзій Бабчанка.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці можа Украіна вярнуць захопленую паўвыспу, ён заўважыў:

"Крым - гэта асобная сітуацыя. Я думаю, што найбліжэйшым часам казаць пра тое, што паўвыспа вернецца да Украіны, я б не стаў".

"Мне здаецца, там зусім іншая сітуацыя, чым на Данбасе. Пры няўдалых для РФ абставінах, Расея можа і адмовіцца ад падтрымкі "ДНР" і "ЛНР", але за Крым яна будзе чапляцца да канца", - дадаў журналіст.

Апошнія навіны