BE RU EN

Беларускі падолелі японак і выйшлі ў II Сусветную групу Кубка Федэрацыі

  • 19.04.2015, 14:30

Ва ўпартай барацьбе каманда Беларусі падолела каманду Японіі з лікам 3:2.

У першым матчы гульнявога дня Вікторыя Азаранка ўпэўнена падолела Курумі Нару - 6:3, 6:3, паведамляюць sportnaviny.com.

Затым на корт выйшлі Аляксандра Сасновіч і Аюмі Марыта. Японка здолела зламаць супраціў Аляксандры - 7:6, 4:6, 6:4.

У выніку лёс сустрэчы павінен была вызначацца ў парным двубоі. У вызначальным матчы наша пара Вікторыя Азаранка/Вольга Гаварцова перамаглі японскі дуэт Сука Аоямa/Аюмі Марытa з лікам 6:3, 6:4.

Такім чынам, каманда Беларусі выходзіць у Другую Сусветную групу Кубка Федэрацыі.

Апошнія навіны