Рональду ўстанавіў у Гішпаніі фенаменальны рэкорд
- 19.04.2015, 14:08
Лідар мадрыдскага "Рэала" Крышціяну Ранальду ўстанавіў чарговы рэкорд у Гішпаніі.
Партугалец вызначыўся ля брамы "Малагі" і стаў першым футбалістам у гісторыі гішпанскага футбола, які забіваў 50 галоў цягам пяці сезонаў запар, паведамляе obozrevatel.com.
У гэтым сезоне на рахунку Рональду 39 галоў у чэмпіянаце Гішпаніі, восем - у Лізе чэмпіёнаў, два - у Суперкубку УЕФА і адзін - у Кубку Гішпаніі.
Такім чынам, Крышціяну, выступаючы за "Рэал", не здолеў дасягнуць адзнакі 50 мячоў за сезон толькі адзін раз: у свой першы год у складзе "Бланкос" (2009/10) форвард забіў 33 галы.