BE RU EN

Пад Менскам выяўленыя набоі часоў ВАВ

  • 19.04.2015, 10:38

Знойдзеныя восем 30-мм артылерыйскіх набояў з капсюлем

18 красавіка ў цэнтр аператыўнай управы Менскага гарадскога МНС паступіла паведамленне аб выяўленні прадметаў падобных да набояў на тэрыторыі могілак «Трасцянец» на вуліцы Яльніцкай, 28.

Як паведамілі charter97.org у прэс-службе МНС, для абследавання боепрыпасаў выязджала сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5448.

Сапёрна-піратэхнічнай групай в/ч 5448 выяўленыя восем 30-мм артылерыйскіх набояў з капсюлем часоў Вялікай айчыннай вайны.

Набоі канфіскаваныя для далейшага знішчэння на палігоне.

Апошнія навіны