BE RU EN

Bloomberg: Праз крызіс у Расеі ліквідуюцца сотні банкаў

  • 18.04.2015, 21:04

З прычыны цяперашняга эканамічнага крызісу ў Расеі будуць зліквідаваныя сотні банкаў.

Як перадае "Голас Амэрыкі", пра гэта гаворыцца ў аглядзе, апублікаваным выданнем Bloomberg. "Для расейскіх банкаў сітуацыя горшая, чым у 2009-м годзе. Тады Расея моцна залежала ад замежнага фінансавання, але калі быў адцяты доступ да яго, усе разумелі, што гэта толькі часова. Гэтым разам усё будзе трываць значна даўжэй", - цытуе выданне Тома Адшэда, дырэктара кампаніі "Адшэд Кансалтынг", якая працуе ў Маскве.

У паведамленні таксама адзначаецца, што расейскія банкі даюць справаздачу аб падзенні прыбытку ў выніку ўведзеных Захадам санкцый.

Так, даходы "Сбербанка", які трымае блізу 45% дэпазітных укладаў Расеі, на працягу 2014-га года скараціліся на 20%, пасля таго як банку давялося патроіць рэзервы, прадугледжаныя для кампэнсацыі страт на выпадак невяртання крэдытаў.

Даходы іншага магутнага банка - "ВТБ" у 2014-м годзе знізіліся на 96%, адзначае выданне.

Апошнія навіны