BE RU EN

У Маскве валанцёры аднавілі мемарыял Нямцова

  • 18.04.2015, 18:43

Да месца забойства палітыка прадаўжаюць несці кветкі.

У суботу, 18 красавіка, валанцёры і жыхары сталіцы цалкам аднавілі народны мемарыял Барыса Нямцова на Вялікім Маскварэцкім мосце, у чарговы раз зачышчаны супрацоўнікамі "Гормоста" ў мінулую сераду позна ўвечары.

Да месца забойства палітыка прадаўжаюць несці кветкі, паведамляе тэлеканал "Дождь".

Нагадаем, сустаршыня РПР-ПАРНАС, дэпутат Яраслаўскай абласной думы Барыс Нямцоў быў забіты чатырма стрэламі ў спіну на Вялікім Маскварэцкім мосце ў цэнтры расейскай сталіцы позна ўвечары 27 лютага.

Апошнія навіны