BE RU EN

G20: Перспектывы сусветнай эканомікі пагоршыліся

  • 18.04.2015, 16:45

"Вялікая дваццатка" адзначае пазітыўныя моманты ў развіцці сусветнай эканомікі.

Пра гэта піша "Люстэрка тыдня".

Выніковая заява ўдзельнікаў сустрэчы G20 у Вашынгтоне абвяшчае, што рызыкі для сусветнай эканомікі сталі больш збалансаванымі, а зніжэнне кошту нафты нясе ў сабе значны пазітыўны эфект.

Таксама падкрэсліваецца ключавая роля G20 у імплементацыі эфектыўнай макраэканамічнай палітыкі.

"Дваццатка" выказала намер падтрымліваць эканамічны рост шляхам стварэння новых працоўных месцаў і забеспячэння ўстойлівага росту ВУП.

Аднак удзельнікі "вялікай дваццаткі" падкрэслілі, што на гэтым этапе захоўваецца мноства рызык, такіх, як значная дзяржаўная запазычанасць некаторых краін і геапалітычныя напружанні.

Акрамя гэтага, краіны-ўдзельніцы G20 абвясцілі намер як мага хутчэй правесці рэформу Міжнароднага валютнага фонду, якая была запланаваная яшчэ ў 2010 годзе.

Апошнія навіны