BE RU EN

Развітанне з Аляксандрам Надсанам пройдзе 28-29 красавіка ў Лондане

  • 18.04.2015, 13:50

Абрад пахавання айца Аляксандра Надсана адбудзецца ў сераду 29 красавіка ў Лондане.

Памінальная імша пройдзе ў царкве святой Марыі ва Усходнім Фінчлі (St. Mary's church, 279 High Road, East Finchley, London N2 8HG.)

Пра гэта паведаміў беларускі святар Сяргей Стасевіч, які жыве ў Лондане.

Гэтая царква знаходзіцца насупраць брамы могілак святога Панкрата (Islington and St Pancras cemetery, Roman Road), куды цела святара затым будзе перавезенае і аддадзенае зямлі. Пачатак абраду пахавання ў царкве - 11.00.

Як паведамляе святар Стасевіч, цела айца Аляксандра будзе дастаўленае ў Марыян Хаўз яшчэ напярэдадні, 28 красавіка, дзе будзе даступнае для развітання.

Вядомы дзеяч беларускай эміграцыі і апостальскі візітатар для беларусаў-уніятаў замежжа памёр 16 красавіка на 89 годзе жыцця.

Апошнія навіны