BE RU EN

СК распачаў справу супраць менскіх аўтахаўсаў

  • 18.04.2015, 12:55

Следчы камітэт расследуе крымінальную справу ў дачыненні да заснавальнікаў і супрацоўнікаў двух менскіх аўтахаўсаў.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Следчага камітэта Беларусі.

Тэрытарыяльным падраздзяленнем управы Следчага камітэта горада Менску распачатая крымінальная справа паводле ч.4 арт.209 КК (махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры) у дачыненні да некалькіх заснавальнікаў і супрацоўнікаў двух сталічных аўтахаўсаў.

Падставай для распачынання крымінальнай справы паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі Цэнтральнага РУУС Менска.

Як устаноўлена, прымаючы аўто на камісію і рэалізоўваючы яе трэцім асобам, ашуканцы аддавалі пацярпелым толькі частку прыбытку ад угоды, а астатнія грошы трацілі на асабістыя патрэбы. Пацярпелым жа зламыснікі тлумачылі, што не могуць вярнуць усю суму за аўтамабіль праз фінансавыя цяжкасці кампаній.

Паводле такой схемы падазраваныя дзейнічалі ў перыяд з кастрычніка 2014 года да лютага 2015 года. Падманутымі выявіліся больш за 20 грамадзян. Папярэдняя сума шкоды ад злачыннай дзейнасці падазраваных складае не менш за Br3 млрд.

Апошнія навіны