BE RU EN

Нідэрланды абураныя экспазіцыяй абломкаў Boeing у музеі ў Расеі

  • 18.04.2015, 12:39

У МЗС Нідэрландаў назвалі недарэчнай і зняважлівай экспазіцыю абломкаў збітага тэрарыстамі пасажырскага самалёта ў расейскім музеі.

Пастанова выставіць абломкі пасажырскага самалёта Boeing, збітага прарасейскімі тэрарыстамі 17 ліпеня 2014 года, у адным з расейскіх музеяў - гэта "непаважліва, шкодна і недарэчна". Пра гэта ў інтэрв'ю агенцтву ANP заявіў міністр замежных спраў Нідэрландаў Берт Кундэрс, паведамляе Liga.net са спасылкай на De Telegraaf.

Галандскі міністр адзначыў, што глыбока ўзрушаны паведамленнямі аб дэманстрацыі абломкаў у музеі.

Раней у "Баявым братэрстве" горада Ейск Краснадарскага краю Расеі пацвердзілі, што абломак самалёта ўключаны ў экспазіцыю мясцовага музея. Ён нібыта быў перададзены з сяла Рассыпнога на Данеччыне, акупаванага баевікамі, у падзяку за гуманітарную дапамогу, атрыманую з Ейску.

Апошнія навіны