BE RU EN

Больш за 100 тысяч беларусаў сышлі ў вымушаны адпачынак

  • 18.04.2015, 8:43

Шакавальныя лічбы прыводзіць Белстат.

Характэрна, што гэтая статыстыка прыпадае на пачатак сакавіка, і сёння лічбы могуць быць вышэйшымі.

Паводле афіцыйных звестак, у лютым 2015 у Беларусі ў рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці працавалі 63.638 чалавек. Гэта ў 3,7 разы больш, чым год таму, у лютым 2014-га, паведамляе БелаПАН.

Пры гэтым статыстыка не ўлічвае мікраарганізацыі і малыя арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці, адзначае Белстат.

За гэты ж перыяд колькасць работнікаў, якім былі прадстаўленыя адпачынкі з ініцыятывы наймальніка, узрасла ў 2,3 разы і на 1 сакавіка гэтага года склала 37.769 чалавек.

У лютым цэлую змену прастойвалі 78.777 чалавек, што на 9,2% больш, чым у студзені.

Да гэтага варта дадаць, што тысячы беларусаў цягам апошніх некалькіх месяцаў патрапілі пад скарачэнне і былі звольненыя.

Тым часам МВФ прадказвае далейшае падзенне эканомікі Беларусі.

Варта меркаваць, што неўзабаве згодна з нядаўна прынятым дэкрэтам аб "дармаедах" за такіх можна будзе ўважаць паўкраіны.

Апошнія навіны