BE RU EN

«Ленінапад» ва Украіне прадаўжаецца

  • 17.04.2015, 21:39

У Краматорску скінулі помнік Леніну.

У Краматорск Данецкай вобласці ў пятніцу, 17 красавіка 2015 года, падчас шэсця "Краматорск - гэта Украіна" з галоўнай плошчы горада скінулі помнік Леніну. Пра гэта паведамляе мясцовы рэсурс "6242".

"Для таго, каб прыбраць помнік правадыру пралетарыяту, спатрэбілася зусім трохі часу. На пустым пастаменце ўсталявалі сцяг Украіны і Правага сектара", - піша выданне.

У шэсці ўзялі ўдзел блізу 1,5 тысячы чалавек.

Апошнія навіны