BE RU EN

Гарадзенскіх журналістаў выклікалі ў суд sms-кай

  • 15.04.2015, 21:44

Журналістаў-фрылансераў судзяць за незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі.

Дваіх журналістаў-фрылансераў Аляксандра Кіркевіча і Аляксандра Дзянісава судзяць паdjlkt артыкула 22.9 за незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі.

Пад незаконным вырабам і распаўсюдам інфармацыі суддзя Алена Пятрова мае на ўвазе зроблены для "Белсата" ў пачатку сакавіка рэпартаж пра выставу слуцкіх паясоў у Гародні, паведамляе "Радыё Рацыя".

Журналістаў у суд выклікалі SMS-паведамленнем. На суд была выкліканая і сведка - супрацоўніца Гарадзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі Галіна Хамко. Пра першы дзень працэсу распавядае Аляксандр Дзянісаў:

- Першае, на што я звярнуў увагу, гэта тое, што мы як фізічныя асобы не можам рыхтаваць і распаўсюджваць які-небудзь прадукт СМІ. У законе аб СМІ сказана, што мы як фізічныя асобы не нясем адказнасць, за гэта могуць несці адказнасць рэдакцыі або кіраўніцтва канала, сайта, газеты або якога-небудзь друкаванага СМІ. Мы проста там знаходзіліся, а тым больш я, як напісана, што я браў інтэрв’ю, але гэтага я ніяк не мог рабіць, бо я стаяў за камерай. Аб гэтым сказала і Святлана Хамко. Распаўсюджваць таксама ні Аляксандр, ні я не маглі.

Суддзя Алена Пятрова, якая вядзе справу, у лістападзе мінулага года асудзіла да штрафаў сябраў Беларускай асацыяцыі журналістаў - акрэдытаванага карэспандэнта "Радыё Свабода" Міхаіла Карневіча і праваабаронцу Уладзіміра Хільмановіча нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі. Суддзя не прыняла хадайніцтва Алеся Кіркевіча запісваць ягоныя словы па-беларуску.

Апошнія навіны