BE RU EN

Аэрапорт Бэрліна эвакуявалі праз пагрозу выбуху

  • 13.04.2015, 19:01

У Бэрліне ў панядзелак эвакуявалі міжнародны аэрапорт Шонэфэльд праз пагрозу выбуху.

Трывогу паднялі пасля таго, як у прыбіральні аэрапорта быў знойдзены багаж, уладальнік якога невядомы, паведамляе Reuters.

Як паведамляе агенцтва, на месца здарэння выехалі дзясяткі паліцэйскіх, а пасажырам было загадана пакінуць тэрмінал і адысці за 100 метраў ад будынка.

Багаж быў забраны паліцыяй. Зараз ніякай небяспекі няма, адзначаюць паліцэйскія чыноўнікі.

Праз паўгадзіны пасажырам было дазволена вярнуцца ў тэрмінал.

Апошнія навіны