BE RU EN

У Менску на хаду загарэўся Volkswagen Golf (Відэа)

  • 13.04.2015, 17:46

Узгаранне адбылося блізу гадзіны таму каля дома №26 на вуліцы Ташкенцкай.

Пра гэта паведаміў карэспандэнту onliner.by прэс-сакратар Менскай гарадской управы МНС Віталь Дэмбоўскі. На праезнай частцы загарэўся аўтамабіль Volkswagen Golf 1994 выпуску.

«Аўтамабіль быў у руху. Ніхто не пацярпеў, кіроўца паспеў выскачыць з самаходу. На ліквідацыю ўзгарання спатрэбілася 8 хвілін», - распавёў Віталь Дэмбоўскі.

Прычына здарэння высвятляецца.

Апошнія навіны