BE RU EN

Укладчыкі штурмуюць «Дэльта Банк»

  • 13.04.2015, 15:40

Кліенты «Дэльта Банка» пасталі ў чаргу па ўклады з 7 раніцы.

13 красавіка пачалося вяртанне грошай укладчыкам «Дэльта Банка».

18 сакавіка Нацыянальны банк адклікаў ліцэнзію ЗАТ «Дэльта Банк» на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў сувязі з невыкананнем банкам асобных ліцэнзійных патрабаванняў, а таксама стварэннем фінансавага становішча, якое пацягнула невыкананне сваіх абавязанняў перад укладчыкамі ды іншымі крэдыторамі.

Вяртаннем укладаў на даручэнне Агенцтва гарантаванай кампенсацыі банкавых укладаў фізічных асоб займаецца «Банк Масква-Мінск».

Як паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў службе маркетынгу «Банк Масква-Мінск», у касы пасталі вялікія чэргі, некаторыя ўкладчыкі прыйшлі да дзвярэй арганізацыі задоўга да адкрыцця:

«Людзей, якія прыйшлі па ўклады, вельмі шмат, некаторыя займалі чаргу з 7 раніцы. У іх шок, людзі баяцца, што не вернуць свае ўклады або што не выстарчыць грошай. Але паверце: грошай стане ўсім, мы замаўляем патрэбныя сумы, хвалявацца не варта. Чарга паўстала праз менталітэт грамадзян, а не праз нейкія праблемы ў банку», - адзначыла прадстаўніца банка.

Укладчыкі «Дэльта Банка» могуць атрымаць свае грошы ў пяці аддзяленнях ААТ «Банк Масква-Мінск» на адрасах: вул.Камуністычная, 49, пам.1 (рэжым працы: пн-пт, 9.00-19.00), вул.Я.Лучыны, 38 (пн-пт, 10.00-19.00), вул.Даўгабродская, 6/1 (пн-пт, 10.00-19.00), вул.Лабанка, 22 (пн-пт, 10.00-19.00, сб, 10.00-18.00), пр.Незалежнасці, 185 (пн-пт, 10.00-19.00).

У кожным з гэтых цэнтраў адкрытыя касы, якія працуюць выключна з кліентамі «Дэльта Банка».

Дата выплаты прызначаецца Агенцтвам гарантаванай кампенсацыі банкавых укладаў, аб канкрэтным дні ўкладчыкам паведамляюць праз тэлефон. Такая працэдура патрэбная для таго, каб унікнуць яшчэ большай цісканіны.

Апошнія навіны