BE RU EN

«Лукашэнку трэба ўвесці падатак на падатак»

  • 12.04.2015, 18:51

Беларускія карыстальнікі «Твітэру» прапаноўваюць Лукашэнку ідэі новых падаткаў.

Беларускія блогеры пачалі флэшмоб #придумайналогдлябеларуси ў адказ на дэкрэт «аб дармаедах», перадае «Радыё Свабода».

Сэнс акцыі ў тым, каб паказаць усю абсурднасць беларускіх законаў і прапанаваць Лукашэнку самыя неймаверныя ідэі для новых падаткаў.

Акцыю пачаў блогер belaruski_front і ўжо праз гадзіну гэты хэштэг стаў самым папулярным у Беларусі.

Беларусы прапаноўваюць самыя неймаверныя ідэі: падатак на падатак, падатак на смерць, на прыгожых дзяўчат, на мову, на стабільнасць і нават на гарбату з малінавым джэмам.

Апошнія навіны