BE RU EN

Баевікі «Ісламскай дзяржавы» атакавалі пасольства Паўднёвай Карэі ў Трыпалі

  • 12.04.2015, 13:20

Група ўзброеных баевікоў з арганізацыі «Ісламская дзяржава» атакавала пасольства Паўднёвай Карэі ў лібійскай сталіцы.

Група ўзброеных невядомых людзей, праязджаючы паз паўднёвакарэйскую дыпмісю ў цэнтральнай частцы горада, адкрыла агонь па будынку. У выніку былі забітыя двое ахоўнікаў, адзін атрымаў раны, піша Lenta.ru.

Паводле інфармацыі супрацоўніка службы бяспекі Мабрука Абу-Бакра, атаку ўчынілі баевікі групоўкі «Ісламская дзяржава», але яму не вядомыя іх матывы.

Раней у Трыпалі ўжо адбываліся такія напады, пад іх патрапілі амбасады Егіпта, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Расеі.

Лібійская сталіца Трыпалі са жніўня 2014 знаходзіцца ў руках ісламісцкай групоўкі «Рассвет Лібіі», не падпарадкавальнай міжнародна прызнанаму ўраду, які збег на ўсход краіны ў Тобрук. Паведамлялася, што ў горадзе рэгулярна адбываюцца перастрэлкі і выбухі, а таксама забойствы і выкраданні людзей.

Апошнія навіны