BE RU EN

Гадзіннік Apple Watch распрадалі за некалькі хвілін

  • 10.04.2015, 21:33

Некаторыя мадэлі Apple Watch, кошт якіх вагаецца ад $299 да $10 тысяч, былі цалкам раскупленыя цягам некалькіх хвілін.

Больш дарагія мадэлі коштам ад $10 тысяч да $17 тысяч былі распрададзеныя за некалькі гадзін, паведамляе Gazeta.ru са спасылкай на Financial Times.

Фанаты Apple чарговым разам давялі сваю лаяльнасць брэнду. Apple Watch былі даступныя для папярэдняй замовы ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Францыі, Нямеччыне, Японіі, Англіі, Кітаі ды Ганконгу.

У адрозненне ад папярэдніх запускаў новых прадуктаў Apple, цяпер нават для самых нецярплівых пакупнікоў з'явілася магчымасць не стаяць у чарзе каля крамы разам з прыхільнікамі, ахвочымі ўбачыць гадзіннік у краме ў дзень выпуску, а загадзя замовіць яго ў інтэрнэце.

Архіўнае фота Reuters

Апошнія навіны