BE RU EN

Арсеній Яцэнюк: Украіна абараняе Еўропу

  • 1.04.2015, 19:35

Прэм'ер-міністр Украіны заклікаў ужыць да Масквы захады вайсковага стрымлівання.

Еўропа павінна пашырыць падтрымку Украіны ў сувязі з канфліктам на ўсходзе краіны, у тым ліку ўжыўшы захады вайсковага стрымлівання ў дачыненні да Расеі. Пра гэта ў сераду, 1 красавіка, падчас дыскусіі, арганізаванай Фондам імя Конрада Адэнаўэра ў Бэрліне, заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк, паведамляе Deutsche Welle .

У той жа час кіраўнік украінскага ўрада падкрэсліў, што ён не выступае за вайсковае развязанне канфлікту. Паводле ягоных слоў, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін думае савецкімі катэгорыямі. "Канчатковая мэта Пуціна - знішчыць Украіну, як незалежную дзяржаву", - падае словы Яцэнюка агенцтва dpa.

Раней у той жа дзень падчас свайго візіту ў Бэрлін Яцэнюк заклікаў ЕЗ пашырыць эканамічную падтрымку Украіны. "Украіна змагаецца з тэрарыстамі, якімі камандуе Масква, і тым самым абараняе Еўропу і Еўрапейскі Звяз", - заявіў ён перад сустрэчай з канцлерскай ФРГ Ангелай Мэркель.

Апошнія навіны