BE RU EN

Рассельгаснагляд збракаваў беларускія агуркі

  • 1.04.2015, 19:10

Беларускія агуркі перавозіліся без патрэбных у такіх выпадках фітасанітарных сертыфікатаў.

На пункце «Красная горка» ў Смаленскай вобласці забаронены ўвоз некалькі дзясяткаў тон падкаранціннай расліннай прадукцыі, паведамляе «Інтэрфакс».

Управа Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей паведаміла, што 1,5 тоны беларускай зялёнай цыбулі і 300 кг агуркоў перавозіліся без патрэбных у такіх выпадках фітасанітарных сертыфікатаў.

Акрамя таго, вернутыя экспарцёру 39 тон польскіх яблыкаў, якія перавозілі ў Казахстан у суправаджэнні рээкспартных сертыфікатаў Беларусі. Прычынай гэтай пастановы паслужыла парушэнне правілаў транзіту падкаранціннай прадукцыі на расейскай тэрыторыі.

Апошнія навіны