BE RU EN

Экс-прэм'ер Літвы стане дарадцам Парашэнкі

  • 1.04.2015, 18:59

Былы прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс стане дарадцам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

Пра гэта Кубілюс паведаміў у фэйсбуку, піша Gazeta.ru.

«Тэлефанаваў мой стары сябар Міхаіл Саакашвілі. Цяпер ён узначальвае кансультатыўную раду Пятра Парашэнкі ў замежнай палітыцы, да якой і запрасіў мяне далучыцца, - гаворыцца ў паведамленні. - Спіс чальцоў рады ўражвае. Я даў згоду».

Нагадаем, у лютым 2015 Пётр Парашэнка прызначыў сваім дарадцам экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі.

Апошнія навіны