BE RU EN

На хлебазаводзе ў Дзятлаве абрынулася перакрыццё

  • 1.04.2015, 17:35

У адным з цэхаў хлебазавода ў райцэнтры Дзятлава 31 сакавіка абрынулася частка жалезабетоннага перакрыцця.

На шчасце, ніхто з рабочых хлебапякарнага цэха не пацярпеў.

Як паведамляе Гарадзенская абласная ўправа МНС, тэхналагічны працэс прыпынены, на плошчы 12 кв. метраў пашкоджаная пластыкавая ашалёўка столі. Да сканчэння аднаўленчых работ забяспечваць насельніцтва хлебабулачнымі вырабамі будуць прадпрыемствы Навагрудскага, Мастоўскага і Зэльвенскага раёнаў, піша БелаПАН.

Апошнія навіны